Спяшаюся паведаміць, што мы зноў распачалі праектную дзейнасць. Гэта - наш новы форум, нажаль, бясплатны, таму - шмат рэкламы. Спадзяюся, вас гэта засмучаць не будзе. Таму, далучайце новыя тэмы і абмяркоўвайце тыя, што ўжо ёсць. Мы зробім некалькі апытанняў, каб палепшыць работу праекта і форума.

Пасля трох гадоў заняпаду праекта, мы зноў вяртаемся да вас у былым складзе каардынатараў і распачынаем праектную дзейнасць. У нас шмат ідэй. І з вашай дапамогай мы іх рэалізуем. Вас чакае шмат прыемных навінаў і змен на праекце.

Далучайцеся да нас! Будзьце разам з намі!